Творчая пляцоўка "Зямлі маёй роднае слова" у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў г.Бярозаўка стала падарункам ад настаўніцы сярэдняй школы нумар 1 Чуйко Алы Леанідаўны. Разам з настаўніцай прысутныя чыталі вершы, адгадалі загадкі, спявалі песні на роднай мове. На успамін аб сустрэчы Ала Леанідаўна падаравала кожнаму прысутнаму закладку з выказваннем аб роднай мове і фотаздымкам пісьменніка.