МАЯ СЯМ’Я, МАЁ БАГАЦЦЕ: ГІСТОРЫЯ, ЗВЫЧАІ, АБРАДЫ
17 мая 2022 года ў філіяле «Лідская гарадская бібліятэка № 1» у рамках праекта «Сябрына», удзельнікамі якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў г. Ліды. Тэма пасяджэння «Мая сям’я, маё багацце: гісторыя, звычаі, абрады» прысвечана Міжнароднаму дню сям’і.
У пачатку мерапрыемства вядучая расказала аб гісторыі ўзнікнення свята, пазнаёміла з старыннай легендай аб вялікай сям’і, што складалася са 100 чалавек, у якой панавалі мір, любоў і згода. Адзінае слова, якое стала ключавым у гэтай сям’і – разуменне.
Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: усе разам успаміналі прыказкі і прымаўкі аб сям’і, даведаліся аб традыцыі састаўляць сваю радаслоўную – генеалагічнае дрэва, пагутарылі аб паходжанні прозвішчаў.
У завяршэнні ўдзельнікі мерапрыемства пабудавалі «Дом мары», дзе кожны ўлажыў сваю цаглінку, якая адлюстроўвала іх уяўленні аб змястоўным напаўненні атмасферы свайго дому. А ў душах рабят засталася самая важная думка, што шчасце заключаецца ў дружнай, надзейнай і моцнай сям’і.